Зборная Нікарагуа па футболе — прадстаўляе Нікарагуа на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кантралюецца Федэрацыяй футбола Нікарагуа. З’яўляецца членам ФІФА (з 1950 года), КАНКАКАФ (з 1968 года) і УНКАФ.

Гісторыя Зборная Нікарагуа з’яўляецца адной з найслабых зборных Цэнтральнай Амерыкі разам з Белізам. «Сіне-белыя» ні разу не ўдзельнічалі ў чэмпіянаце свету, а адзіным іх дасягненнем з’яўляецца ўдзел у фінальнай частцы Залатога кубка КАНКАКАФ у 2009 годзе, дзе яны занялі апошняе месца ў сваёй групе, саступіўшы зборным Панамы, Гвадэлупы і Мексікі з агульным лікам 0:8. У 2017 і 2019 Нікарагуа зноў трапляла ў фінальную частку Залатога кубка КАНКАКАФ і абодва разы тройчы саступала на групавым этапе.

Чэмпіянат свету 1930 — 1990 — не ўдзельнічала 1994 — 2018 — не прайшла кваліфікацыю

Залаты кубак КАНКАКАФ Чэмпіянат нацый КАНКАКАФ 1963 — першы раўнд 1965 — не прайшла кваліфікацыю 1967 — 6 месца 1969 — не ўдзельнічала 1971 — не прайшла кваліфікацыю 1973 — не прайшла кваліфікацыю 1977 — 1989 — не ўдзельнічала Залаты кубак КАНКАКАФ 1991 — 2007 — не прайшла кваліфікацыю 2009 — групавы этап 2011 — 2015 — не прайшла кваліфікацыю 2017 — групавы этап 2019 — групавы этап

Цэнтральнаамерыканскі кубак Кубак нацый Цэнтральнай Амерыкі 1991 — 1995 — не прайшла кваліфікацыю 1997 — першы раўнд 1999 — першы раўнд 2001 — першы раўнд 2003 — 6 месца 2005 — групавы этап 2007 — 6 месца 2009 — 5 месца Цэнтральнаамерыканскі кубак 2011 — 6 месца 2013 — групавы этап 2014 — 6 месца 2017 — 5 месца

Спасылкі Статыстыка на сайце ФІФА Статыстыка выступаў зборнай на сайце RSSSF.com

Катэгорыя:Футбол у Нікарагуа Нікарагуа