«Юны лучнік» () — мармуровая статуя, створаная каля 1491 — 1492 гг. Аўтарам гэтай скульптуры лічаць Мікеланджэла, хоць гэта і не падтрымлівае шэраг даследчыкаў, у прыватнасці Уільям Уолес. Гэтую статую яшчэ называюць «Манхэтэнскім Амурам», і даследчыкі мяркуюць, што менавіта гэтая праца з'яўляецца страчанай статуяй «Купідон ў натуральную велічыню», выкананага Мікеланджэла па замове Якопа Галі.
Гісторыя Статуя «Юны лучнік» была куплена архітэктарам Стэнфардам Уайтам () для Манхэтэнскай рэзідэнцыі сям'і Пэйн Уітні (). Гэты будынак быў Нью-Ёркскі офісам аддзела культуры пасольства Францыі ў ЗША. Скульптура была ўстаноўлена ў холе, над фантанам, дызайн якога распрацаваў Уайт.
У 1990 році її ретельніше оглянув Джеймс Девід Дрейпер (), куратар музея мастацтва Метраполітэн. Дрэйпер вырашыў, што гэта праца фларэнційскага скульптара, які быў знаёмы з тэхнікай Бертольда дзі Джавані, настаўніка Мікеланджэла.
У 1996 і 1997 гадах выйшлі публікацыі Кэтлін Вейл-Харыс Брант (), прафесара Інстытута мастацтваў і Каледжа навук і мастацтваў Нью-Ёркскага ўніверсітэта, у «Burlington Magazine», у якіх аўтарства гэтай статуі прыпісвалася Мікеланджэла.
З 2009 года скульптура знаходзіцца ў Нью-Ёркскім музеі мастацтва Метраполітэн, ва ўмовах асаблівай арэнды ад Францыі. Тэрмін арэнды — 10 гадоў.
Апісанне міні|злева|150пкс Гэта незавершаная мармуровая фігура аголенага хлопчыка. У скульптуры адсутнічаюць рукі і ногі ад каленяў. Выраз твару хлопца спакойны, галава некалькі схілена налева.
Кучаравыя валасы юнага лучніка Брант лічыць доказ аўтарства Мікеланджэла, тады як Джэймс Бек (), прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, падкрэсліваў яго ненатуральнасць, імпрэсіяністычнасць. Завершанасць калчана таксама выклікае пытанні, бо для скульптара не было тыповым завяршаць другарадную дэталь, пакінуўшы няскончаным вочы і вушы. Таксама ў кампазіцыі статуі адсутнічае контрапост, што можна лічыць доказам юнацтва і недасведчанасці Мікеланджэла (Дрэйпер).
Спіна хлопца таксама выклікае пытанні. Брант лічыць, што гэта яшчэ адзін доказ неспрактыкаванасці Мікеланджэла, але на думку Леа Стайнберга, «занадта доўгая крыжавая костка супярэчыць нармальнай даўжыні спіны».
Заўвагі
а. Гл. «Амур, які стаіць» б. У той час Мікеланджэла споўнілася 15 або 16 гадоў
Крыніцы
Літаратура
Для далейшага чытання
Катэгорыя:Скульптуры паводле алфавіта Катэгорыя:Скульптуры Мікеланджэла