міні|200пкс|Чэзарэ Дзочы. Копія статуі Эміліа Дзочы «Юны Мікеланджэла высякае „Галаву фаўна“» «Галава фаўна» () — страчаная мармуровая скульптура Мікеланджэла, створаная ім каля 1488 —1489 гг.
Звесткі пра твор Па сведчаннях Вазары, гэтая скульптура была створана Мікеланджэла ў Садзе скульптур Медычы, як копія антычнай галавы «старога маршчыністага, кірпатага фаўна, які смяецца». Мікеланджэла трохі перарабіў выраз твару фаўна — рот адлюстраваў цалкам адкрытым, так што відаць было і язык, і ўсе зубы. Ларэнца Цудоўны, убачыўшы гэты твор, пахваліў яго (хлопцу тады было 13 ці 14 гадоў), але зрабіў заўвагу, што ў старых не могуць быць цэлымі ўсе зубы. Мікеланджэла зламаў Фаўну адзін зуб і зрабіў у дзяснах ямку. І Вазары і Кандзіві згодныя з тым, што менавіта гэтая гісторыя дапамагла хлопцу атрымаць прыхільнасць Ларэнца Медычы.
Уільям Уолес лічыць, што на момант стварэння статуі Мікеланджэла было ўжо 15 гадоў, а значыць ён ужо быў адносна дарослым, і гэтая гісторыя больш нагадвае прыгожую легенду. Эрыка Шыльяна лічыць і само існаванне скульптуры няпэўным — ніякіх сведчанняў пра яе, акрамя расказу самога Мікеланджэла сваім біёграфам (Кандзіві і Вазары), не захавалася.
Мармуровая маска «Фаўн смяецца» у галерэі Барджэла лічыцца «страчанай» скульптурай Мікеланджэла. Яна не зусім адпавядае апісанню Вазары і Кандзіві, бо ў роце ёсць толькі два зубы, якія больш нагадваюць іклы, а паміж імі высоўваецца язык, але канчатковага адказу аб аўтарстве яшчэ няма.
Вобраз у мастацтве Эміліа Дзочы стварыў мармуровую статую «Юны Мікеланджэла высякае „Галаву фаўна“» (1861). Статуя зараз захоўваецца ў Палацца Піцці. Вядомыя копіі статуі, створаныя Чэзарэ Дзочы, Генры Вулфам і іншымі.
У біяграфічным рамане Карла Шульца «Камень і боль''» гэтаму першаму скульптурнаму твору мастака прысвечаны раздзел «Фаўна смех»:
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Скульптуры паводле алфавіта Катэгорыя:Скульптуры Мікеланджэла