Свабода творчасці — прынцып, згодна з якім аўтар мастацкага твора мае права свабодна выбіраць напрамак сваёй творчасці, тэмы, прадметы для апісання, ужываць любыя выяўленчыя сродкі і мастацкія прыёмы, якія ён лічыць падыходзячымі для дасягнення абранай творчай мэты.

Разглядаецца як адна з праяў фундаментальнага прынцыпу свабоды слова, які прадугледжвае права кожнага на свабоднае выказванне сваіх думак. Прынцып свабоды творчасці прапануе зыходзіць з таго, што наяўнасць любых табу на тэмы або выяўленчыя сродкі, з аднаго боку, абмяжоўвае магчымасці самавыяўлення аўтара, з другога - пазбаўляе грамадства сапраўды мастацкіх твораў. Таму, з пункту гледжання прыхільнікаў прынцыпу свабоды творчасці, магчымасць творчасці без абмежаванняў больш каштоўная, чым палітычныя ці маральныя прынцыпы, для выканання якіх свабоду творчасці абмяжоўваюць.

Гл. таксама Свабода слова Паліткарэктнасць Карыкатурны скандал

Літаратура

Катэгорыя:Правы чалавека Катэгорыя:Творчасць