Гундэ Андэрс Сван (; нар. , Дала-Ярна, Даларна) — выбітны шведскі лыжнік, 4-разовы алімпійскі чэмпіён (1984 — у гонцы на 15 км і эстафеце 4 × 10 км, 1988 — у гонцы на 50 км і эстафеце), 2-разовы прызёр Алімпійскіх гульняў 1984 у гонцы на 50 км (срэбра) і 30 км (бронза), сяміразовы чэмпіён і ўладальнік Кубка свету. Першым ужыў тэхніку каньковай хады на спаборніцтвах.

Самы малады ў гісторыі алімпійскі чэмпіён па лыжных гонках — 13 лютага 1984 года ў дзень гонкі на 15 км на Алімпіядзе ў Сараева Свану было 22 гады, 1 месяц і 1 дзень.

Досыць нечакана завяршыўшы кар’еру лыжніка ў 1991 годзе ва ўзросце 29 гадоў, прафесійна заняўся ралікросам, дзе стаў чэмпіёнам Швецыі і бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы. Жанаты на былой шведскай лыжніцы Марыі Юхансан (нар. 1963), удзельніцы Алімпійскіх гульняў 1988 года ў Калгары (21-е месца на 5 км).

Літаратура

Спасылкі

Гундэ Сван на сайце МАК

Катэгорыя:Лыжнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Лыжнікі Швецыі Катэгорыя:Аўтагоншчыкі Швецыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Швецыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1984 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1984 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1984 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1984 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лыжных гонках Катэгорыя:Уладальнікі Кубка свету па лыжных гонках Катэгорыя:Пераможцы Хольменколена Катэгорыя:Спартсмены некалькіх відаў спорту