Гео́ргій Гео́ргіевіч Папла́ўскі (, г. Роўна — ) — беларускі графік, жывапісец. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Акадэмік (1991), (1991). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977). Народны мастак Беларусі (1997)Академик ПОПЛАВСКИЙ Георгий Георгиевич . Муж Н. М. Паплаўскай, бацька К. Г. Паплаўскай.

Біяграфія 250px|міні|У майстэрні мастака 12 сакавіка 2014 года. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1955 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1961 годзе. У 1965—1968 гадах выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1988 года кіраўнік графічнай майстэрні дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні графікі» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Творчасць

Працаваў у галіне станковага мастацтва і кніжнай графікі. Мастак шырокага дыяпазону, валодае тэхнікамі лінагравюры, літаграфіі, афорта, сухой іголкі, малюнка пяром.

Сярод станковых твораў прасякнутая антываенных пафасам серыя «Памяць» (1968), серыі «Мой край» (1969) і «Браслаўшчына — край азёрны» (1970—1979), што апяваюць прыгажосць беларускай прыроды. Мужнасці савецкіх людзей прысвечаны цыклы «Белы кантынент» (1970), «Камандор» (1977), асваенню космасу — «Высокае неба» (1971—1980).

Работы ў кніжнай графіцы: афармленне твораў Я. Купалы, Я. Коласа, А. Куляшова, В. Быкава, А. Адамовіча, а таксама школьных падручнікаў (сумесна з Н. М. Паплаўскай).

Узнагароды Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970 года за дасягненні ў афармленні беларускіх выданняў. Дыплом «» на конкурсе ў Лейпцыгу ў 1968 за афармленне кнігі «Новая зямля» Я. Коласа. Станковыя лісты «Індыйскі дзённік» і афармленне кнігі старажытнаіндыйскіх прытчаў «Ціракурал» адзначаны ў 1975 індыйскім урадам прэміяй імя Дж. Неру. Удзельнік міжнародных Біенале ў Люблане, Кракаве і іншых гарадах. Сярэбраны медаль Акадэміі мастацтваў СССР за ілюстрацыі да кнігі Якуба Коласа «Выбранае» (1984). Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2011). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002) — за серыю акварэлей «Браслаўскі альбом» і цыкл графічных прац па матывах творчых паездак па Інданезіі і Кубе, выкананых у 1997—2001 гадах.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1986), залатымі медалямі імя М. Грэкавай за распрацоўку ваенна-патрыятычнай тэмы (1990), імя Ю. Гагарына за цыкл «Высокае неба» (1971—1980), прысвечаны асваенню космасу (1988), імя Пушкіна за ўклад у развіццё культуры XX ст. (2000), дыпломам і медалём Ф. Скарыны Рэспубліканскага конкурсу за лепшыя выданні (1969, 1981, 1984).

Літаратура Пікулік А. М. Георгій Георгіевіч Паплаўскі (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманіт. навук. 2001. № 1. Жук В. І. Георгій Георгіевіч Паплаўскі (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманіт. навук. 2006. № 1. Пікулік А. М. Георгій Георгіевіч Паплаўскі (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманіт. навук. 2011. № 1.

Спасылкі

Паплаўскі Георгій Георгіевіч Georgy Poplavsky Георгій Георгіевіч Паплаўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Народныя мастакі Беларусі Катэгорыя:Экслібрысісты Беларусі