Роберт Патрык (; ) — амерыканскі акцёр. Яго самыя вядомыя ролі — Т-1000 у фантастычным баявіку «Тэрмінатар 2: Судны дзень» і агент Джон Догет у тэлесерыяле «Сакрэтныя матэрыялы».

Біяграфія Роберт Патрык, старэйшы з пецярых дзяцей, нарадзіўся ў горадзе Марыета, Джорджыя ў сям’і Надзін і банкіра Роберта Патрыка-старэйшага. Яго родныя браты і сёстры — Рычард (вакаліст рок-гурта «Filter»), Чэры, Карэн і Луіс.

У 1977 годзе скончыў школу ў Фармінгтане, штат Мічыган. З-за сваёй цікавасці да лёгкай атлетыкі паступіў у боўлінг-Грынскі дзяржаўны ўніверсітэт, але запал да акцёрскага рамяства перамог гэту цікавасць, і ён кінуў універсітэт, пасля чаго паступіў у каледж.

Пасля заканчэння каледжа, Патрык атрымаў працу ў якасці маляра і працаваў на гэтай пасадзе да 1984, пакуль не адбылася трагедыя. Роберт плаваў у лодцы разам з братам Луісам і яго сябрамі, але нечакана лодка разбілася аб камяні. Сам Роберт ледзь не патануў. Пасля трагедыі ён пераехаў з Агая ў Лос-Анджэлес, ва ўзросце 26 гадоў, і працаваў там у бары. Зарплата была ў яго настолькі малой, што ён нават жыў ва ўласным аўтамабілі.

Першая яго вядомая роля — кібарг Т-1000 у «Тэрмінатары 2». Да гэтага былі кароткія ролі, у якіх ён не асабліва вылучаўся.

Пасля «Тэрмінатара 2» Патрык зняўся ў розных фільмах, такіх, як «Апошні кінагерой» (1993), «Агонь у небе» (1993) і «Стрыптыз» (1996).

Яго роля ў «Агонь у небе» прыцягнула ўвагу стваральніка тэлесерыяла «Сакрэтныя матэрыялы» Крыса Картэра. Так Роберту дасталася галоўная роля агента Джона Догета. Брат Роберта, Рычард, напісаў музыку для саўндтрэка «The X-Files: Album». Роля Джона Догета была ўспрынятая ў асноўным станоўчымі водгукамі ад крытыкаў і фанатаў. Часопіс «TV Guide» адзначыў яго як аднаго з дзесяці самых сексуальных мужчын у жанры навуковай фантастыкі.

У 1990 годзе Роберт пазнаёміўся з актрысай Барбарай Патрык. Падчас здымак фільма «Тэрмінатар 2: Судны дзень» яны пажаніліся. У іх ёсць двое дзяцей — сын Самуіл і дачка Осцін (названая ў гонар паліцэйскага, у якога ператварыўся Т-1000 ў фільме «Тэрмінатар 2»).

Выбраная фільмаграфія

Кіно

Год Назва Роля 1990Die Hard 2 O’Reilly 1991Тэрмінатар 2: Судны дзень T-1000 1992 Свет Уэйна 1993 Агонь у небе Майк Роджэрс Апошні герой баевіка T-10002001Дзеці шпіёнаўМістар Лісп

Тэлесерыялы Год Назва Роля 2000-2002 Сакрэтныя матэрыялы Джон Догетт 2004 Зорныя вароты: Атлантыда Палкоўнік Маршал Самнер 2005 Згубленыя Гіббс (адзін эпізод)2012–2014Сапраўдная кроўДжэксан Герво (12 эпізодаў)2023–2024РычарШэйн Лэнгстан

Відэагульні Год Назва Роля Нататкі 1992 Terminator 2: Judgment Day T-1000 голас 1995 The Dig Камандзір Бостан Лоў голас 2005 The Outfit Deuce Williams голас 2010 DC Universe Online Hawkman голас2025Mortal Kombat 1T-1000голас

Узнагароды і намінацыі Awards for Robert Patrick IMDb.com ГодУзнагародаКатэгорыяФільм / ТэлесерыялВынік 1992 MTV Movie Award s Найлепшы кіназлодзей Тэрмінатар 2: Судны дзень Сатурн Найлепшы кінаакцёр другога плану Тэрмінатар 2: Судны дзень 1994 Прэмія «Сатурн» найлепшаму кінаакцёру Агонь у небе 2001 Прэмія «Сатурн» найлепшаму тэлеакцёру Сакрэтныя матэрыялы 2002 Найлепшы тэлеакцёр Сакрэтныя матэрыялы 2005 Jury Awards Найлепшы кінаакцёр The Fix

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн» Катэгорыя:Акцёры агучвання ЗША