Парк Цівалі — парк у Фрунзенскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Прытыцкага, Пятра Глебкі і МатусевічаАб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска .

Гісторыя У сярэдзіне XIX стагоддзя гарадскія землі, якія знаходзіліся за Кальварыяй, узяў у арэнду аптэкар Гольцберг, які пабудаваў там новую сядзібу «Цівалі» і стварыў культурны куток губернскага Мінска, адкрыўшы летні тэатр «Цівалі» і рэстаран. Сядзіба была названа так па назве парку актыўнага адпачынку «Цівалі» ў Капенгагене, які пачаў працаваць у 1844 годзе і стаў настолькі папулярным, што ў многіх еўрапейскіх гарадах праз некаторы час узнікалі аднайменныя паркіКарта Минска как учебник истории.

9 студзеня 2007 года Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў парку была афіцыйна прысвоена назва «Цівалі».

УП «Мінскпраект» падрыхтаваў праект добраўпарадкавання парку зыходзячы з яго гістарычнай назвы.

13 верасня 2014 года парк Цівалі адкрыўся пасля рэканструкцыі. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі памочнік Прэзідэнта — галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон, старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Барыс Васільеў і іншыя. У парку рэканструявана цэнтральная лесвіца, добраўпарадкаваны пешаходныя дарожкі, усталявана асвятленне, лаўкі, урны для смеццяВОРКАУТ, ДЕТСКАЯ ПЛОЩАДКА И ТРОПА ЗДОРОВЬЯ: ПОСЛЕ РЕКОНСТРУКЦИИ В МИНСКЕ ОТКРЫЛСЯ ПАРК «ТИВАЛИ» .

Спасылкі

Катэгорыя:Паркі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1928 годзе Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)