Мікіта Ермалаевіч Батоўкін (, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — ) — беларускі жывёлавод, актыўны ўдзельнік калгаснага будаўніцтва. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га і 2-га скліканняў.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1873 годзе ў Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні.

Батрачыў у кулакоў, працаваў сплаўшчыкам лесу, 6 гадоў служыў у арміі. У 1929 годзе адным з першых уступіў у роднай вёсцы ў калгас «Кастрычнік» Прапойскага раёна.

Больш за 12 гадоў узначальваў конеферму калгасу «Кастрычнік», адну з лепшых у Беларусі, якая ў 1939 годзе была удзельніцай Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы ў Маскве.

У 1938 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання.

У гады Вялікай Айчыннай вайны — інструктар Галоўнага ўпраўлення конегадоўлі Наркамзема СССР. Адшукаў і прывёз ў Чырвонагвардзейскі конны завод Свярдлоўскай вобласці РСФСР (пасёлак Талы Ключ) трох чыстапародных коней, што дала падставы для захавання рускай верхавой пароды конейИсторический очерк формирования и преобразования русской верховой породы лошадей .

Пасля вайны — намеснік старшыні калгасу «Кастрычнік», загадчык конефермай. У 1946 годзе абраны ў Вярхоўны Савет СССР 2-га склікання.

Памёр 15 студзеня 1947 года.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слаўгарадскім раёне Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі