Пётр Міхайлавіч Бахараў (, в. Грыневічы, , Мінская вобласць — ) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
Пётр Бахараў нарадзіўся 7 студзеня 1920 года ў вёсцы Грыневічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў у калгасе, пасля манцёрам радыёвузла ў сяле Ніжні Інгаш Краснаярскага краю. У 1940 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію.
З чэрвеня 1941 года — на Паўднёва-Заходнім, Бранскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе уступіў у ВКП(б). Да верасня 1943 года гвардыі лейтэнант Пётр Бахараў быў камсоргам батальёна 239-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро пры фарсіраванні Дняпра ў Брагінскім раёне.
21 верасня 1943 разам са ўзводам бранябойшчыкаў Бахараў адным з першых пераправіўся праз Дняпро у раёне сяла Мысы Рэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці, і ўзначаліў абарону плацдарма ад контратакі нямецкіх падраздзяленняў. У ходзе контратакі было падбіта 3 варожых танка. 28 верасня група байцоў на чале з Бахаравым фарсіравала Днепр, ліквідавала варожы заслон на востраве, на правым беразе захапіла і ўтрымала плацдарм.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі лейтэнант Пётр Бахараў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Пасля заканчэння вайны Бахараў служыў ва ўнутраных войсках МУС СССР. У 1967 годзе ў званні падпалкоўніка быў звольнены ў запас. Пражываў у Краснаярску. Памёр у лістападзе 1986 года. Пахаваны ў Краснаярску.
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў.
Літаратура
Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382 Достоин звания героя. 2-е изд., перераб. и доп. Красноярск, 1975. / стр.115-116; Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск,1984. / стр.47.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро