Вермікуліт (ад — чарвячок) — мінерал з групы гідраслюд, якія маюць слаістую структуру. Прадукт другаснай змены (гідролізу і наступнага выветрывання) цёмных слюд біятыту і флагапіту.
Уяўляе сабой буйныя пласціністыя крышталі залаціста-жоўтага або бурага колеру. Пры награванні з пласцінак утвараюцца чарвякападобныя слупкі або ніткі залацістага ці серабрыстага колеру з папярочным дзяленнем на найтонкія лускавінкі. Абпаленыя масы вермікуліту свабодна плаваюць на паверхні вады. Хімічны склад мае прыблізную формулу (Mg+2, Fe+2, Fe+3)3 [(AlSi)4O10]·(OH)2·4H2O. Аднак вермікуліт рэдка адказвае агульнай формуле і звычайна змяшчае прымешкі.
Катэгорыя:Горныя пароды Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Злучэнні алюмінію