Аляксандр Аляксандравіч Нікалаеў (, ) — беларускі вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Доктар медыцынскіх навук (1976), прафесар (1978).
Біяграфія Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1952). 3 1956 г. у Віцебскім медыцынскім універсітэце (у 1965—90 загадчык кафедры).
Навуковыя працы па марфалогіі пухлін; па парэнхіматозна-страмальных узаемаадносінах, эпідэміялогіі і марфагенезе пухлін шчытападобнай залозы і страўніка.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі.
Літаратура Нікалаеў Аляксандр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Т. 11. — С. 333.
Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебску Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта