Юзаф Вінцэнт Плятэр (Броэль-Плятэр) (,  — паміж 1 і 6 студзеня 1806) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Сын Канстанціна Людвіка Плятэра, троцкага кашталяна, і Аўгусты Агінскай, дачкі троцкага ваяводы Юзафа Тадэвуша Агінскага.

Генерал-лейтэнант у 1775—1791, пісар польны літоўскі ў 1771—1783, кашталян троцкі з 1793; староста берасцейскі ў 1770—1777, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1774, член Пастаяннай Рады ў 1793—1794. У 1775 заснаваў у Талачыне родавую камандорыю Мальтыйскага ордэна.

Сям’я Ажаніўся з Кацярынай Сасноўскай, дачкой полацкага ваяводы Юзафа Сасноўскага. У шлюбе нарадзіліся дзеці Цэцылія, Фердынанд, Адам Эдвард, Станіслаў, Генрыка Соф’я і Адэлаіда.

Літаратура

Юзаф Вінцэнт Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Пісары польныя літоўскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Старосты берасцейскія Катэгорыя:Генералы Рэчы Паспалітай