Дзяржаўны сцяг Саламонавых Астравоў — прыняты 18 лістапада 1977 года. Дызайн сцяга распрацаваны новазеландцам Джонам Хазелдайнам ().

Апісанне і сімволіка Дзяржаўны сцяг Саламонавых Астравоў уяўляе сабой прамавугольнае палатно з жоўтай паласой, якая цягнецца ад ніжняга левага вугла сцяга па дыяганалі ў верхні правы вугал. Верхні прамавугольны трохвугольнік афарбаваны ў сіні колер, а ніжні — у зялёны колер. У верхнім левым вуглу знаходзіцца выява пяці роўных па памеры пяціканцовых зорак белага колеру.

Колеры маюць наступнае значэнне: Сіні колер сімвалізуе ўнутраныя воды і навакольны акіян. Зялёны колер увасабляе ўрадлівую зямлю краіны. Жоўты колер сімвалізуе сонечнае святло.

Пяць зорак сімвалізуюць пяць першапачатковых правінцый краіны (пасля іх лік павялічыўся).

Іншыя сцягі

Гістарычныя сцягі Брытанскі пратэктарат над большай часткай Саламонавых астравоў быў устаноўлены ў 1893 годзе. Уведзены сцяг быў тыповым для брытанскіх калоній. Ён уяўляў сабой сіняе палатно, у верхнім левым вуглу якога знаходзіўся сцяг Вялікабрытаніі, а ў правай частцы — герб пратэктарата (на ім была намалявана карона і надпіс «British Solomon Islands»).

У 1947 годзе быў уведзены новы сцяг: на ім была зменена выява герба (зараз на гербе была намалявана стылізаваная чорна-белая марская чарапаха на чырвоным фоне). Гэты сцяг выкарыстоўваўся да 1956 года. На чарговым сцягу зноў быў зменены герб: на шчыце з'явіліся выявы арла, чарапахі, льва, фрэгата і разнастайных мясцовых узбраенняў.

Сучасны варыянт герба быў прыняты ў 1977 годзе, за год да атрымання незалежнасці ад Вялікабрытаніі.

Крыніцы

Спасылкі FOTW Flags Of The World website. Solomon Islands

Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Саламонавых Астравоў Саламонавы Астравы