Джавані Сеганціні (; 15 студзеня 1858, Арка паблізу Трэнта - 28 верасня 1899, на гары Шафберг, Пантрэзіна ў Энгадзіне) — італьянскі мастак-пейзажыст, пісаў карціны ў пуантылісцкай тэхніцы, працаваў у розныя гады ў стылях рэалізму і сімвалізму.
Жыццё і творчасць Нарадзіўся ў беднай сям'і. Вучыўся жывапісу ў вячэрняй школе пры Акадэміі ды Брэра ў Мілане. У 1886 годзе вызначаецца з тэматыкай твораў: мастака прывыбліваюць далёкія краявіды з сялянамі і пастухамі, выкананыя пуантылісцкімм «кропкавым» стылем. Яскрава гэта выяўляецца ў «Альпійскім трыпціху», які складаецца з палотнаў «Прырода», «Жыццё», «Смерць». Змест і форма яго карцін паказваюць на значную ўвагу, з якой працаваў мастак пры дэталізацыі малюнка. Неаднаразова звяртаўся да рэлігійнай тэматыкі: «Вячэрнія гукі» (Ave Maria) (1887, Мершвіл, прыватны збор).
Зварот мастака да сімвалізму адчуваецца перш за ўсё ў яго карціне «Злыя маці». У пазнейшых працах Сеганціні, акрамя сімвалісцкіх элементаў, лёгка адгадваюцца таксама тэндэнцыі югендстылю.
Пахаваны ў вёсцы Малоя. На гранітнай пліце мастака высечана: "Мастацтва і любоў перамагаюць час" (італ. Arte ed amore vincono il tempo).
Галерэя
Літаратура
Die Welt der Malerei, Köln, 1990. M. Gibson: Symbolismus, Köln, 2006. Asta Scheib: Das shoenste, was ich sah, Hamburg, 2009. Annie-Paule Quinsac: Segantini : trent’anni di vita artistica europea nei carteggi inediti dell’artista e dei suoi mecenati,Oggiono, Lecco : Cattaneo, 1985.
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Пуантылізм Катэгорыя:Мастакі-сімвалісты Катэгорыя:Мадэрн