Лісіцкае, Лісіца — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лучайка каля вёскі Лучай.
Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) возера пазначанае як Лучай (побач пазначанае і буйнейшае возера з такой жа назвай Лучай), ля яго вёска Лісіцы.
Водаапісанне Плошча 0,85 км². Даўжыня 1,65 км, найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 4,67 км. Найбольшая глыбіня глыбіня 5,1 м, сярэдняя 2,7 м. Плошча вадазбору 6,25 км². Аб'ём вады 2,28 млн м³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, спадзістыя, разараныя. Паўднёва-заходнія берагі стромкія і тэрасаваныя. Берагі возера пясчаныя і пясчана-галечныя, вышынёй да 0,3 м. Вакол возера часткова забалочаная пойма шырынёй 10—500 м. Дно мае плаўны нахіл да сярэдзіны возера, мелкаводдзе пясчанае, глыбей выслана ілам. Возера эўтрофнае. Зарастае каля 20 % плошчы возера да глыбіні 1,5 м. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 85 м, месцамі адсутнічае. На захадзе з возера выцякае ручай у возера Лучай. У паўднёва-заходняй частцы пачынаецца канал, злучаючы Лісіцкае з возерам Баб'е.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, карась, плотка, лінь, акунь рачны, джгір. Зарыблялася сазаном.
Літаратура Лісіцкае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. — 2007. — С. 254. — С. 190—191.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Лучай