О́пса — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Акунёўка, за 16 кіламетраў на паўднёвы захад ад горада Браслаў.
Назва Назва Опса балцкага паходжання. Адпачатная форма аднаўляецца як *Apsa. Літоўскі адпаведнік — назва літоўскай ракі Apša (Apšė).
Форма гідроніма адсылае канкрэтна да мовы селаў (насялялі левабярэжжа Дзвіны), у якой, у параўнанні з літоўскай, адбыўся пераход š > s. Так жа сама ў гэтым рэгіёне з селамі звязваюцца гідронімы Вісяты, Золва.
Назва звязаная з латышскім apse «асіна», прускім abse, таксама з фанетычна трохі далейшым літоўскім apušė, epušė «асіна». Далей да індаеўрапейскага apsā «асіна»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 55..
Таго ж паходжання латышскія «асінавыя» водныя назвы Apsa, Apse, ApšasВ. Н. Топоров. Прусский язык. A-D. Москва, 1975. С. 51-52., літоўскія Apsingė, Apsuona, Apšė, ApušėA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 45..
Гідранімічныя аналагі на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі — назва «асінавых» рэк Обша на Верхнім Падзвінні і Вобжа на Верхнім ПавоччыТопоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 299—300.. Адпачатная форма ("літоўская", а не "сялонская") асновы абедзвюх назваў, Обшы і Вобжы, — *Abš-.
Паблізу ад «асінавай» Опсы — два «бярозавыя» азёры Бяржонка (адно ў бок Браслава каля возера Пагошча, другое ў кірунку на Шаркаўшчыну каля возера Багданаўскага), ад літоўскага beržas «бяроза».
Балцка-літоўскія «дрэвавыя» назвы таксама недалёка ад Опсы каля Відзаў — тапонімы Ліпалаты і Бержалата. У другі бок, каля возера Вісяты — тапонім Пушалаты. Гэтыя назвы ад літоўскіх зборных назоўнікаў liepalotas «ліпняк», beržalotas «бярэзнік», pušalotas «сасоннік» (ад liepa «ліпа», beržas «бяроза», pušis «сасна»)K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. C. 161..
Назва возера Опса значыць «Асінавае (возера)».
Гідраграфія Плошча паверхні 0,93 км², даўжыня 3 кіламетры, найбольшая шырыня 580 метраў, найбольшая глыбіня 20,2 м, даўжыня берагавой лініі 7,8 км. Плошча вадазбору 3,17 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу падзяляецца на 2 плёсы. Схілы вышынёй 15—18 метраў, у верхняй частцы разараныя. Шмат заліваў.
Берагі вышынёй да 1 м, стромкія, пад хмызняком, на поўдні нізкія, забалочаныя. Востраў 0,1 га. Дно на глыбіні 1,5—3 метра пясчанае, да 8—10 м глеістае, ніжэй сапрапелістае.Возера слабапраточнае (упадае канал і выцякае ручай у возера Пагошча). Зарастае да глыбіні 2,5 м. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджана ў паласе шырынёй ад 10—15 да 30 метраў.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, карп, язь, плотка, карась, акунь, лінь і іншыя віды рыб.
Каля возера вёскі Опса, Якавічы. Праходзіць аўтамабільная дарога (Браслаў — Відзы — Паставы — Мядзел).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Возера Опса
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі