Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі трэнераў-выкладчыкаў па розных відах спорту. Створана ў 1989 годзе ў Віцебску на базе школы-інтэрната спартыўнага профілю.
Прымае асоб з 6-га класа агульнаадукацыйнай школы. Пасля заканчэння курса сярэдняй школы на падставе конкурсных экзаменаў і спартыўных вынікаў асобныя вучні залічваюцца на 1-ы курс вучылішча. Тэрмін навучання па спецыяльнасці «трэнер-выкладчык» 1 год 10 месяцаў.
Выбітныя выпускнікі Марына Іванаўна Шкерманкова, беларуская цяжкаатлетка Ігар Канстанцінавіч Сумнікаў, беларускі прафесійны шашэйны велагоншчык
Крыніцы
Літаратура Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 214.
Катэгорыя:Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Віцебска Катэгорыя:1989 год у Віцебску Катэгорыя:Вучылішчы алімпійскага рэзерву Беларусі