Віцебскі балет Піёна — трупа, якая працавала ў 1845—47 гг. у Віцебску, створана балетмайстрам М. Піёнам.

Будынак

Да адкрыцця мясцовага тэатра балет выступаў у губернатарскім палацы, парку «Тывалі», будынку гарадской гімназіі.

23 снежня 1845 года адкрыўся ўласны будынак тэатру, створаны паводле праекта архітэктара М. ЧарвінскагаАРХІТЭКТУРА ТЭАТРАЎ .

Тэатр меў паўкруглую форму залы. Гэтую форму стварала задняя драўляная сцяна ложаў. Столь над залай была плоская і апіралася на драўляныя бэлькі.

Трупа

У асноўным складзе трупы былі браты У. і А. Рыёны, муж і жонка Кос, Царова, Я. Чаховіч, а таксама кардэбалет з прыгонных сялян, адпушчаных у горад, і некалькіх запрошаных артыстаў.

Суправаджаў спектаклі мясцовы аркестр пад кіраўніцтвам скрыпача-віртуоза Г. П. Ягемана (Ягнова).

Рэпертуар

Сучаснікі адзначалі высокі ўзровень спектакляў, лепшыя з якіх вылучаліся сапраўдным адзінствам харэаграфіі і музычнай драматургіі.

У рэпертуары пастаўленыя ім балеты: «Вяселле ў Айцове» К. Курпінскага і Ю. Дамсэ, «Дзве статуі» Ю. Эльснера, «» і , «Чарадзейная флейта, або Танцоўшчыкі паняволі» Маковеца, «Антыкварыус, або Баль у касцюмах», «Мімілья, або Штарыйцы», «Заручыны», «Тэатраманія, або Свавольствы кахання». Усе гэтыя балеты былі па сутнасці традыцыйнымі дывертысментамі з простым сюжэтам, у якія ўводзіліся народныя танцы, куплеты, «жывыя карціны», класічныя па і інш.

Літаратура

Витебский балет Пиона // Республика Беларусь : энциклопедия / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 2. — С. 705—706.

Катэгорыя:Тэатры Віцебска Катэгорыя:Гісторыя Віцебска Катэгорыя:З’явіліся ў 1845 годзе Катэгорыя:1845 год у Віцебску