Царква ў імя роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія — праваслаўны храм Віцебска. Царква адкрылася ў 1998 годзе на вул. Крылова, 7 у будынку Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення і Віцебскага духоўнага вучылішча (былая духоўная семінарыя). Адносіцца да Віцебскага духоўнага вучылішча. Будынак адрэстаўрыраваны (раней тут размяшчалася мужчынская Аляксандраўская гімназія).

Царква размешчана на 2-м паверсе.

Літаратура Царква ў імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. - Мн., 2007. – С. 82.

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Віцебска Катэгорыя:1998 год у Віцебску Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі