Ларыса Леанідаўна Пе́трык (; нар. 28 верасня 1949 г., горад Долінск, Сахалінская вобласць) — савецкая гімнастка, выхаванка віцебскай гімнастычнай школы Вікенція Дзмітрыева. Заслужаны майстар спорту СССР (1968). Выступала за віцебскую каманду «Дынама».
Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Долінск (Сахалінская вобласць). У 1974 годзе скончыла Цэнтральны інстытут фізічнай культуры ў Маскве, у 1979 годзе — Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1963—1969 гадах інструктар Беларускага рэспубліканскага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».
З 1977 года жыве ў Расіі. З 1992 года на трэнерскай рабоце ў ЗША.
Дасягненні Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у камандным першынстве (1968) і ў вольных практыкаваннях (1968), бронзавы прызёр у практыкаваннях на бервяне (1968), Чэмпіёнка свету ў камандным першынстве (1970), сярэбраны прызёр ў камандным першынстве (1966), бронзавы прызёр у практыкаваннях на бервяне (1966, 1970), Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы ў практыкаваннях на бервяне (1965) Абсалютная чэмпіёнка СССР (1964).
Чэмпіёнка СССР у практыкаваннях на бервяне (1966), сярэбраны прызёр ў мнагабор’і (1966, 1967, 1969), Кубка СССР у мнагабор’і (1966), чэмпіянату СССР у апорных скачках (1968), у практыкаваннях на бервяне (1966, 1967, 1970) і ў вольных практыкаваннях (1968), бронзавы прызёр ў мнагабор’і (1968), у практыкаваннях на бервяне (1968) і ў вольных практыкаваннях (1966). Пасля Алімпіяды пераехала ў Маскву, выйшла замуж за вядомага гімнаста Віктара Кліменка і працягвала пакараць гледачоў сваімі забіяцкім вольнымі міні-спектаклямі. Першы поспех да яе прыйшоў разам са стрельниковской «Халопка». Другі поспех ёй прынесла «Цыганачка». Характэрная прычоска, з якой яна выступала, прынесла ёй народныя мянушкі «Цуд з касічкамі», і «Цуд з банцікамі».
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гімнасты Беларусі Катэгорыя:Гімнасты СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года