Тамара Васілеўна Лазаковіч (, с. Гусева, Калінінградская вобласць, РСФСР, СССР — , , Беларусь) — беларуская гімнастка. Заслужаны майстар спорту СССР (1972), неаднаразовая чэмпіёнка СССР, Еўропы і свету па спартыўнай гімнастыцы, чэмпіёнка XX Алімпійскіх гульняў у Мюнхене 1972 года.
Самым буйным спартыўным дасягненнем Лазаковіч стала яе перамога на XX Алімпійскіх гульняў у Мюнхене 1972 года, дзе яна стала чэмпіёнкай у камандным заліку і заваявала сярэбраны медаль у практыкаваннях на бервяне і бронзавыя — у мнагабор’і і вольных практыкаваннях. Чэмпіёнка СССР 1970 года, залаты прызёр чэмпіянатаў СССР 1971 і 1972 гг.
Самым удалым стаў для Тамары 1971, калі яна выйграла 3 залатыя медалі чэмпіянату Еўропы, стала чэмпіёнкай свету ў камандным першынстве, абсалютнай чэмпіёнкай Еўропы, абсалютнай пераможцай Спартакіяды народаў СССР і Чэмпіянату СССР. На Чэмпіянаце Еўропы 1972 г, які праводзіўся ў Мінску, Лазаковіч падзяліла тытул чэмпіёнкі з Людмілай Турышчава. Лазаковіч скончыла Віцебскі фізкультурны тэхнікум, аднак не захацела паехаць на вучобу ў Мінск або Маскву, бо не магла пакінуць без дапамогі састарэлага бацьку-інваліда. З сярэдзіны 1970-х і да 1990-х гг. Лазаковіч была на трэнерскай працы, працавала трэнерам у ДЮСШ-1 г. Віцебска і дзяржаўным трэнерам Спорткамітэта СССР па Віцебскай вобласці.
Літаратура
Катэгорыя:Гімнасты СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы