Герма́навічы (, ) — аграгарадок у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Дзісна. Уваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Германавіцкага сельсавета. Насельніцтва 645 чал. (2006). Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Шаркаўшчыны.
Гісторыя Назва паходзіць ад прозвішча Германовіч. У канцы XV стагоддзя паселішча належала путным баярам братам Юрыю, Паўлу, Гаўрыле, Мікалаю і Ваську Германовічам, якія выконвалі павіннасці на карысць Полацкага замка. Першая згадка адносіцца да 1500 года, калі вялікі князь літоўскі Аляксандр дазволіў пісару вялікаму літоўскаму Івану Сапезе купіць Германавічы і Рылаўшчыну ад вышэйзгаданых братоў.
Пазней Германавічы належалі належала да ўладанняў Сапегаў з цэнтрам у Іказні. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Германавічы ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства.
У 1640-я гады ў Германавічах была збудаваная драўляная грэка-каталіцкая царква.
thumb|left|140px|Касцёл, пач. XX ст.
У 1739 Юзаф Станіслаў Сапега прадаў мястэчка Германавічы з фальваркам Шабалаўшчына інфлянцкаму пану Яну фон Экель Гілзену. 3 гэтага часу Германавічы — цэнтр асобнага маёнтка, які ахопліваў вёскі Атокі, Белы Двор, Марыямпаль, Перамены, Пузаны, Рэчкі, Юзафова.
У 1776 годзе Германавічы купіў ад Гільзена Ігнацый Шырын. У 1784-1787 гадах ён збудаваў мураваную грэка-каталіцкую царкву Апекі Прасвятой Багародзіцы, якая была асвечаная 6 кастрычніка 1787 года. Пры царкве быў закладзены кляштар базыльянаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Германавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дзісенскім павеце.
10 жніўня 1796 года памёр Ігнацый Шырын, Германавічы сталі належаць яго сыну Юзафу. Ён збудаваў або скончыў раней пачатае будаўніцтва двухпавярховага палацу ў стылі класіцызму на правым беразе Дзісны.
Паміж 1800 і 1805 гадамі Юзаф Шырын перавёў царкву і парафію на лацінскі абрад, касцёл атрымаў тытул Перамянення Пана. 27 жніўня 1821 года была ўтвораная рыма-каталіцкая парафія.У 1826 годзе Юстын Шырын, збудаваў рыма-каталіцкую капліцу на правым беразе Дзісны (цяпер не існуе), якая была сямейнай пахавальняй Шырынаў.
У кан. XIX ст. у Германавічах працавалі вінакурны завод, млын, крама, карчма.
У 1917-1919 гадах у Германавічах жыў беларускі мастак Язэп Драздовіч. Ён заснаваў у мястэчку спажывецкі кааператыў і культурна-асветніцкае таварыства "Заранка", рабіў замалёўкі навакольных краявідаў.
6 жніўня 1918 года ў Германавічах адбыўся з'езд каталіцкага духавенства Дзісенскага дэканата, падчас якога была прынятая рэзалюцыя аб патрэбе беларускай культурніцкай дзейнасці і беларускіх школаў. Пры касцёле дзейнічаў гурток Хрысціянскай дэмакратыі, пры якім існавала бібліятэка.
У 1917-1923 гадах у касцёле перыядычна прамаўляліся казанні на беларускай мове.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Германавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе былі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. Адміністрацыя гміны набыла ад Шырынаў палац, у якім у 1927 была адчыненая 7-класная школа.
У 1939 Германавічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Шаркоўшчынскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1900 — каля 300 чал. XX стагоддзе: 1970 — 649 чал., 209 двароў; 1992 — 750 чал., 290 двароўВячаслаў Насевіч. Германавічы // С. 519.. XXI стагоддзе: 2006 — 645 чал.
Інфраструктура У Германавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Эканоміка Цэнтр сельскагаспадарчага кааператыва «Германавічы».
Турыстычная інфармацыя thumb|Капліца Святых апп. Пятра і Паўла
Дзейнічаюць Германавіцкі музей мастацтва і этнаграфіі імя Я. Драздовіча, школьны гістарычна-краязнаўчы музей.
Памятныя мясціны Касцёл Перамянення Гасподняга (1787) Свята-Успенская царква Могілкі: хрысціянскія; польскіх салдат Палацава-паркавы комплекс Шырынаў (XVIII ст.)
Страчаная спадчына Капліца Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1826)
Галерэя
Літаратура
Hermanowicze // S. 556. Nowe Hermanowicze // S. 222.
Спасылкі
Германавічы на Radzima.org Германавічы на wikimapia.org Надвор'е ў Германавічах
Катэгорыя:Германавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства