Адэльберт фон Шаміса (Adelbert von Chamisso; , , Францыя — ) — нямецкі пісьменнік, вучоны-прыродазнавец.
Біяграфічныя звесткі У 1812—15 вывучаў медыцыну, батаніку, заалогію ў Берлінскім універсітэце. У 1815—18 як натураліст прыняў удзел у расійскай кругасветнай экспедыцыі.
Творчасць У фантастычнай аповесці «Незвычайная гісторью Петэра Шлеміля» (1814) выказаны рамантычны пратэст супраць адчужанасці асобы ў несправядлівым грамадстве і згубнага ўплыву золата на чалавечы лёс. Паэзія А. фон Шаміса вызначаецца дэмакратычнай накіраванасцю (вершы «Замак Банкур», «Інвалід у вар’яцкім доме»), простай і эмацыянальна выразнай формай, блізкай да традыцыі нямецкай народнай песні (лірычны цыкл «Песні і абразкі жыцця», 1830; цыкл балад «Нямецкія народныя паданні», 1838). Тэма вызваленчай барацьбы, вобразы грэчаскіх, іспанскіх, рускіх, польскіх патрыётаў у цыклах «Вандраванні» (1830), «Выгааннікі» (1831). Перакладаў з французскай, іспанскай, дацкай, рускай моў. Яго лірычны цыкл «Каханне і жыццё жанчыны» (1830) паклаў на музыку Р. Шуман.
Аўтар кнігі «Падарожжа вакол свету на караблі „Рурык“» (1834—36).
Беларускія пераклады Асобныя вершы на беларускую мову пераклалі Аляксей Зарыцкі, Уладзімір ПапковічГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).. у кн.: Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму. Мн., 1989.
Літаратура
Катэгорыя:Памерлі ў Берліне Катэгорыя:Памерлі ад раку лёгкага Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Пісьменнікі рамантызму Катэгорыя:Батанікі Германіі Катэгорыя:Мовазнаўцы Германіі Катэгорыя:Этнографы Германіі Катэгорыя:Падарожнікі Германіі