Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Дрысвяты. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура Пабудавана ў 1908 годзе з цэглы ў псеўдарускім стылі. Будынак царквы складаецца са званіцы, бабінца, асноўнага аб'ёму і апсіды. У колеравым рашэнні царквы асноўная роля адводзіцца кантрасту паміж чырвонай цэглай сцен і атынкаванымі дэталямі дэкору. З рускай архітэктуры ўзята афармленне ўваходу з калонамі-дынькамі, паўкруглыя закамары, цыбулепадобныя галоўкі на васьмігранных шыйках.
Літаратура Свята-Петра-Паўлаўская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; мастак І. І. Бокі. — Мн., 2001. — С. 76.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Дрысвяты (аграгарадок) Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:1908 год у Беларусі