Царква ў імя прападобнай Ефрасінні Полацкай — праваслаўны храм, знаходзіцца ў вёсцы Бароўка (Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць). Пабудавана ў 1840 г. з цэглы.

Архітэктура Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана працяглым прамавугольным аб’ёмам з бакавымі рызалітамі, накрытымі крыжападобным пакатым дахам, завершаным глухім 8-гранным шатровым драўляным барабанам з макаўкай. Да фасада далучана 3-ярусная 4-гранная званіца-прытвор, накрытая самкнутым сферычным купалам з макаўкай. Атынкаваныя фасады арытмічна члянёны арачнымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі і нішамі-экседрамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі і парадковымі фрызамі, рустоўкай. Уваход накрыты паўкруглым казырком.

Літаратура Царква ў імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2007. – С. 38–39.

Спасылкі Здымкі на Radzima.org Бароўка на «Глобусе Беларусі»

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1840 годзе Катэгорыя:Бароўка (Верхнядзвінскі раён) Катэгорыя:1840 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:Храмы Святой Ефрасінні Полацкай Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм