Се́льцы — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Лучайка (выцякае з возера), за 14 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Замошша.

Плошча паверхні возера 0,24 км², даўжыня 670 метраў, найбольшая шырыня 450 метраў, даўжыня берагавой лініі 1,95 км. Плошча вадазбору 8,25 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 метраў, у верхняй частцы разараныя. Вакол возера пойма шырынёй 25—50 метраў, забалочаная, пад лугам. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Ручаём злучаецца з возерам Восава.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Мнюты