Павел Піліпавіч Дубашы́нскі (, Гарбуны, цяпер злілася з в. Пялікі, , Віцебская вобласць — ) — беларускі акцёр. Народны артыст БССР (1989).

Біяграфія Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1955, педагог Л. Мазалеўская) працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача, з 1967 г. у тэатры імя Я. Купалы.

Сярод лепшых роляў: Шпекін («Рэвізор» М. Гогаля), Прысыпкін («» У. Маякоўскага) і інш. Дакладнасць малюнка, выразная пластыка, выкарыстанне гратэску, эксцэнтрыкі ўласцівы камедыйным ролям, створаным артыстам у тэатры імя Я. Купалы. Значнага поспеху дасягнуў у нацыянальным рэпертуары: Пракоп («Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага) і інш. Сярод роляў: Камендант («Трыбунал» А. Макаёнка), Гастрыт («Вечар» А. Дударава), Дабрыян («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Князь К. («» паводле Ф. Дастаеўскага).

Крыніцы

Літаратура Дубашинский Павел Филиппович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 3. — С. 454.

Дубашынскі Павел Піліпавіч // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 436.

Спасылкі

Павел Дубашинский // Кино-Театр. РУ

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Беларусі