__NOTOC__
30 ліпеня — дзвесце адзінаццаты (дзвесце дванаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
101 да н.э.: Кімбры разгромлены рымскай арміяй пад камандаваннем Гая Марыя каля Верцэлаў (цяпер Верчэлі, Італія). 762: Заснавана новая сталіца Арабскага халіфата — Багдад. 1502: Хрыстафор Калумб адкрыў узбярэжжа сучаснага Гандураса. 1840: Расійскі імператар Мікалай I загадаў перайменаваць «губерні Паўночна-Заходняга края». 1930: Ва Уругваі скончыўся І чэмпіянат свету па футболе. 1941: Польскі эмігранцкі ўрад аднавіў дыпламатычныя адносіны з СССР. 1980: Астравы Новыя Гебрыды атрымалі незалежнасць пад назвай Рэспубліка Вануату. 1980: Іерусалім абвешчаны «вечнай і непадзельнай» сталіцай Ізраіля. 1981: Адбыўся масавы марш пратэсту ў Лодзі падчас грамадзянскіх хваляванняў у ПНР. 2002: Падпісана Прэтарыйскае пагадненне паміж ДР Конга і Руандай. 2006: Кампанія «Microsoft Windows» афіцыйна спыніла падтрымку «Windows 98». 2016: Адкрыты Нацыянальны музей Амана. 2018: Эмерсан Мнангагва атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Зімбабвэ.
Нарадзіліся thumb|120px|Ліза Кудроў 1511: Джорджа Вазары, італьянскі мастак і ахітэктар (пам. 1574) 1871: Віктар Чавусаў, беларускі грамадскі дзеяч, журналіст (пам. 1920) 1889: Франс Мазерэль, бельгійскі мастак 1898: Генры Спенсер Мур, брытанскі скульптар (пам. 31.8.1986) 1911: Чэслаў Мілаш, польскі паэт, пісьменнік, эсэіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 14.8.2004) 1947: Арнольд Шварцэнэгер, амерыканскі культурыст, акцёр, палітык 1948: Захар Шыбека, беларускі гісторык, прафесар 1954: Іван Паўлоўскі, беларускі вучоны ў галіне педагогікі 1958: Сяргей Рассадзін, беларускі гісторык 1958: Кейт Буш, англійская спявачка 1963: Ліза Кудроў, амерыканская актрыса 1971: Том Грын, канадскі акцёр
Памерлі thumb|right|150px|Інгмар Бергман 579: Бенедыкт I, Папа Рымскі 1683: Марыя Тэрэзія Аўстрыйская, інфанта Іспаніі, жонка караля Францыі Людовіка XIV (нар. 10.9.1638) 1898: Ота фон Бісмарк, германскі палітык, дзяржаўны дзеяч (нар. 1.4.1815) 1916: Альберт Нейсер, нямецкі ўрач (нар. 22.1.1855) 1936: Понтус Арці, фінскі дыпламат 1978: Умберта Нобіле, італьянскі даследчык Арктыкі 1995: Мірдза Бэндрупэ, латышская паэтэса 2003: Эва Кшыжэўская, польская актрыса 2007: Мікеланджэла Антаніоні, італьянскі кінарэжысёр (нар. 29.9.1912) 2007: Інгмар Бергман, шведскі кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік (нар. 14.7.1918) 2009: Юрый Курненін, беларускі футбаліст і трэнер (нар. 14.6.1954) 2015: Эндэль Ліпмаа, эстонскі хімік 2026: Нірмал Пурджа, непальскі альпініст
Святкуюць Вануату: Дзень незалежнасці Куба: Дзень мучанікаў рэвалюцыі
730