Свя́дава — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шоша, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае.

Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) возера пазначанае як Свяды, ля яго вёска Свядава. Казімерас Буга вытлумачваў назву бярэзінскай ракі Свяды як балцкую.

Гідраграфія Плошча паверхні 0,74 км². Найбольшая глыбіня 11,5 м, сярэдняя 4,5 м. Даўжыня 2,08 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 6,34 км. Аб’ём вады 3,33 млн куб. м. Плошча вадазбору 5,25 км².

Катлавіна Свядава лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5-10 м (на захадзе 10-16 м), пераважна разараныя. Берагавая лінія ўтварае невялікія залівы. Берагі нізкія (да 0,2 м), пад хмызняком, участкамі ў залівах сплавінныя. На паўднёвым захадзе і захадзе возера пойма шырынёй да 200 м. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 0,4 га. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 22 % плошчы возера. Дно выслана гліністым ілам, мелкаводдзе пясчанае.

Упадаюць 3 ручаі і выцякае ручай у возера Доўгае.

Экалогія Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Шырыня палосы прыбярэжнай расліннасці да 70 м.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, судак, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Над возерам Каля возера вёскі Свядава і Зябкі (чыгуначная станцыя). Каля паўночна-заходняга берага праходзіць аўтамабільная дарога .

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.

Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Шошы