Молена — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шоша, за 36 км на ўсход ад горада Глыбокае, каля вёскі Івесь.

Плошча паверхні 0,17 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Плошча вадазбору 10,5 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя, на захадзе вышынёй да 7 м, пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія, на ўсходзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Упадае ручай з возера Кулёк і ў паўднёвай частцы выцякае ручай у возера Івесь.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна