Кулё́к — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шоша, за 37 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, каля вёскі Завулак Рускі.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня возера 0,32 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 1,75 км. Размешчана на забалочанай пойме шырынёй 50—100 м. Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м. Праз возера працякае ручай і ўпадае ў возера Молена.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.

Спасылкі Возера Кулёк

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна