Медзазол — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці.

Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) возера пазначанае як "Медзіолово" (на той жа карце не далёкая адсюль рэчка Мядзелка пазначаная і як "Мяделка", і як "Медзіолка").

Водаапісанне Плошча 3,02 км². Найбольшая глыбіня 5,3 м. Даўжыня 2,96 км. Найбольшая шырыня 1,4 км. Даўжыня берагавой лініі 9,0 км. Аб'ём вады 8,1 млн м³. Плошча вадазбору 381 км².

Знаходзіцца ў басейне ракі Бярэзіна (прыток Дняпра, цячэ праз возера), за 18 км на паўночны ўсход ад горада Докшыцы, каля вёскі Бірулі. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, параслі лесам, на поўнач вышынёй 4—8 м, разараныя. Бераг і нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, на паўднёвым захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя. Дно сапрапелістае. Моцна зарастае, шырыня паласы расліннасці 80—100 м, пашырана да глыбіні 1,5—2 м.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.

Катэгорыя:Азёры Докшыцкага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны