Ізу́брыца — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ізубрыца, за 40 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, каля вёскі Ізубрыца, сярод лесу; на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Чырвоны Бор.
Назва На карце XVIII ст. возера пазначанае як Зубрыя, з яго выцякае рэчка (пратока) Зубрыя ў возера Свольна.
Водаапісанне Плошча паверхні 1,21 км². Даўжыня 2,23 км. Найбольшая шырыня 1,04 км. Даўжыня берагавой лініі 6,16 км. Найбольшая глыбіня 2,2 м, сярэдняя 1,5 м. Аб'ём вады 1,8 млн м³. Плошча вадазбору 9,6 км². Акружана забалочанай, парослай хмызняком поймай. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м, на поўначы і паўночным захадзе 5—10 м. Берагі вышынёй 0,1—0,2 м, пясчаныя, забалочаныя, на поўначы і паўднёвым захадзе сплавінныя. Дно да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. Вада мае шчолачную рэакцыю, павышаную колернасць. Празрыстасць вады да 1,2 м. Зарастае поўнасцю. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1 м. На паўночным захадзе выцякае рака Ізубрыца, якая ўпадае ў суседняе возера Бузянка.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, лінь, акунь, карась і іншыя віды рыб.
Літаратура Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Н. А. Дзісько [і інш.]. — Мн., 1994. Уласаў Б. П. Ізубрыца // — С. 399—400.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Верхнядзвінскага раёна