Вадацёк — водны аб'ект, які характарызуецца пастаянным або часовым рухам (патокам) вады ў рэчышчы ў напрамку агульнага ўхілу. Вадацёкі падзяляюцца на наступныя катэгорыі: Пастаянныя (ручаі, рэкі) і часавыя (рэкі, якія перасыхаюць) вадацёкі; Прыродныя (рэкі) і штучныя (каналы) вадацёкі. Гэтае слова не варта блытаць са словам вадасцёк, якое выкарыстоўваецца для вадаправодных жолабаў, труб і г.д.

Гл. таксама Марскія цячэнні Вадаём

Літаратура

Катэгорыя:Гідралогія Катэгорыя:Вадацёкі