Джава́ні П’е́тра Пе́рці або Перэці (, , , ; 1648, Муджа, Швейцарыя — 1714, Вільня, Літва) — італьянскі барочны скульптар і архітэктар, адзін з вядучых еўрапейскіх скульптараў пачатку XVIII стагоддзя. Валодаў прадмесцямі Сніпішкі і Антокаль, якія знаходзіліся ва ўладанні Сапегаўhttp://images.katalogas.lt/maleidykla/men42/M-01.pdf#search=%22perti%20Vilnius%22 .
Біяграфія
Жывучы ў кантоне Тычына, Перці знаходзіўся пад уплывам італьянскага майстра Джавані Ларэнца БернініŠv. apaštalų Petro ir Pauliaus bažnyčia . Атрымаў адукацыю ў Фларэнцыі. Пасля запрашэння Міхала Казіміра Паца большасць свайго жыцця Перці правёў у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, працуючы на магнацкія фаміліі.
Атрымаў вядомасць за мармуровыя ўпрыгожанні Касцёла Святых Пятра і Паўла (1677—1682), якія лічацца шэдэўрам літоўскага барока. Працаваў разам з , які выконваў арнаментацыю вакол скульптур Перці. У 1689—1701 гадах Перці служыў у маёнтку вялікага гетмана літоўскага Казіміра Яна Сапегі.
На працягу сваёй кар’еры распрацаваў, узвёў і ўпрыгожыў найвыдатнейшыя помнікі літоўскага барока ў Вільні: палац Слушкаў (1690), палац Сапегаў (1691) і (пачатак у 1691 годзе, упрыгожаны ў 1700—1705 гадах), усе знаходзяцца ў прадмесці Антокаль. Аднавіў інтэр’ер і дызайн стукавай тынкоўкі алтара капліцы Св. Казіміра ў Віленскім кафедральным саборы (1686—1688).
Быў жанаты з дачкой Мікеланджэла Палоні Марыяй Магдаленай. Памёр у Вільні.
Крыніцы
Літаратура Drėma, V. (1991). Dingęs Vilnius. Vilnius: Vaga. ISBN 5-415-00366-5. Tomas Venclova. Vilniaus vardai. Vilnius: R. Paknio leidykla, 2006. ISBN 9986-830-96-6. P. 68.
Спасылкі
Катэгорыя:Скульптары барока Катэгорыя:Скульптары Італіі Катэгорыя:Скульптары Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Скульптары Літвы