Троцкі паўастраўны замак — абарончае збудаванне Вялікага Княства Літоўскага ў Троках.

Гісторыя

XIV стагоддзе — будаўніцтва драўляных Верхняга і Ніжняга замкаў, перабудова Ніжняга замка з каменя. 1382—1383 — разбураны крыжакамі. 1414—1439 — адноўлены Вітаўтам, пабудова на Верхнім замку каменнага палаца. 1953—1961 — кансервацыя рэшткаў замка. 2002 — пачатак рэстаўрацыі Верхняга замка (на гары, якую літоўцы цяпер называюць Ахвярнай).

Архітэктура

Пабудаваны спачатку з дрэва як рэзідэнцыя вялікага князя Кейстута, саўладара вялікага князя Альгерда. Складаўся з дзвюх частак, уласна з замка — Верхняга, і прылеглага да горада Трокаў, большага памерам прадзамча — так званага Ніжняга замка.

Верхні замак працяглы заставаўся драўляным, Ніжні Троцкі замак ужо ў XIV стагоддзі абнеслі мурам з 6—7 вежамі. Пазней вялікі князь Вітаўт пабудаваў на Верхнім замку велікакняжацкі палац.

Літаратура

Спасылкі

Замак Стары (Трокі) на Radzima.org

Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Замкі Літвы Катэгорыя:Збудаванні Вялікага Княства Літоўскага ў гатычным стылі Катэгорыя:Збудаванні Літвы ў гатычным стылі Катэгорыя:Трокі