Анатоль Мікалаевіч Канапелька (,  — , ) — беларускі паэт, перакладчык, педагог, літаратуразнавец. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і служачага. Вучыўся ў сярэдняй школе № 7 г. Полацка. Скончыў з адзнакаю філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. З 1961 года — на педагагічнай працы.

Аўтар паэтычных кніг «Зямная сімфонія» (1966), «Сустрэчы» (1979), «Музыка лістапада» (1999) і шэрагу навуковых прац і артыкулаў пра Яна Баршчэўскага, Петруся Броўку, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Арлова, а таксама Максіма Гарэцкага, Аркадзя Куляшова, Аляксея Пысіна. З’яўляецца аўтарам-складальнікам зборніка творчых біяграфій паэтаў, жыццё якіх звязана з Віцебшчынай, «Старонкі творчых біяграфій» (2003).

Пераклаў на беларускую мову з польскай мовы — балады і вершы Яна Баршчэўскага, Тадэвуша Лады-Заблоцкага, з цыганскай — вершы Вальдэмара Калініна.

У рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа ёсць спектакль «Руслан і Людміла», для якога вершы А. Пушкіна пераклаў Анатоль Канапелька. Пераклаў таксама п’есу А. Астроўскага «Праўда добра, а шчасце — лепш».

Літаратура Канапелька Анатоль // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 40-42.

Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з цыганскай мовы Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова