Глеб Юр’евіч (1150-я — ) — князь дубровіцкі (зг. 1183), тураўскі (1190—1195).
Біяграфія
Сын тураўскага князя Юрыя Яраславіча і гарадзенскай княжны Ганны Усеваладкаўны.
Паводле Іпацьеўскага летапісу, у 1183 годзе як князь дубровіцкі ўдзельнічаў у паходзе за Дняпро супраць полаўцаў. Аб’яднаныя дружыны разбілі войскі хана і ўзялі вялікі палон.
Напэўна, стаў тураўскім князем пасля смерці брата Святаполка ў 1190 годзе. Іпацьеўскі летапіс пад 1195 года паведамляе пра смерць Глеба, называе яго князем тураўскім і адзначае, што князь быў пахаваны ў Міхайлаўскай Златаверхай царкве ў Кіеве.
Васіль Тацішчаў у апісанні паходу князёў супраць полаўцаў назваў Глеба князем дабранскім, а на палях зрабіў заўвагу «Дабранскае княжанне», хоць дзясяткам радкоў вышэй называў Глеба князем дубровіцкім, следам за Іпацьеўскім летапісам. На думку Алега Рапава, Тацішчаў проста памыліўся.
Да звестак Іпацьеўскага летапісу пра смерць Глеба Тацішчаў дадаў дзве акалічнасці невядомыя з іншых крыніцы. Першая — дакладная дата смерці Глеба, 7 сакавіка, што агулам адпавядае храналогіі Іпацьеўскага летапісу. Другая — пасля «Глеб Юр’евіч» Тацішчаў дадаў «праўнук Яраполкаў». З другой акалічнасцю, на думку Рапава, нельга пагадзіцца, бо праўнука Яраполкава мусілі б пахаваць у Пятроўскай царкве, дзе пахаваны сам Яраполк. Міхайлаўская ж царква была родавай магільняй Святаполчычаў, з якіх і паходзіў Глеб як то вынікае з іншых крыніцы. Такім чынам, праз блытаніну дапушчаную Тацішчавым у дэталях, немагчыма лічыць пэўнай і пададзеную ім дату смерці Глеба.
Літаратура
Катэгорыя:Ізяславічы Тураўскія Катэгорыя:Князі тураўскія Катэгорыя:Князі дубровіцкія