thumb|МАЗ-6440РА на беларускай паштовай марцы (2015) МАЗ-6440 — седлавы цягач капотнай кампаноўкі з колавай формулай 6х4. Прататып.

Гісторыя Прадстаўлены 17 жніўня 2011 года. Першы асобнік праходзіў выпрабаванні ў Белдзяржцырку.

У канцы мая 2012 года быў прадстаўлены другі варыянт з кабінай з жылым модулем.

Апісанне Выкарыстоўваецца ў счэпцы з паўпрычэпам МАЗ-975830. Даўжыня аўтацягніка — 18,45 м. Дапушчальная маса — 63 тоны.

Прызначаны для перавозак на вялікія адлегласці. Аўтамабіль арыентаваны на ўнутраны рынак збыту, а таксама на рынкі Расіі і тых краін, дзе не дзейнічае абмежаванне на габарытную даўжыню аўтацягніка.

Рухавік — ММЗ Д-283.4Е4-22, V8, магутнасцю 600 к.с. (адпавядае экалагічнаму стандарту Еўра-4). Усталявана аўтаматычная скрынка перадач Allison 4500R.

Опцыі

На аўтамабілі ўсталяваны круіз-кантроль, лічбавы тахограф, электрападымальнік люка кабіны, люстэркі з электракіраваннем і электрападагрэвам, кліматычная ўстаноўка з электрапрывадам засланак, сістэма курсавой устойлівасці, ахоўныя рашоткі галаўных фар, сядзенні падвышанай камфортнасці.

У кабіне два спальныя месцы, сядзенні падвышанага камфорту, кандыцыянер, халадзільнік, CD-прайгравальнік.

Тэхнічныя характарыстыкі

Тэхнічныя характарыстыкіhttp://www.gruztehnika.com/avtomobili/avtotehnika-maz/tjagachi-maz/maz-6440ra/ МАЗ-6440PAМадэль рухавіка:ММЗ Д-283.4Е4-22Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.):441 (600)Скрынка перадач:Allison 4500RКолькасць перадач:6Вышыня ССП, мм:1150 (1250*)Тып падвескі:ПнеўматычнаяПамер шын315/70 R22.5Паліўны бак, л500+500Размеркаванне масы і нагрузакТэхнічна дапушчальная поўная маса аўтамабіля, кг:30000 на пярэдні мост, кг:7000на задні мост, кг:23000 (26000*)Дапушчальная нагрузка на ССП, кг:10500Тэхнічна дапушчальная поўная маса аўтацягніка, кг:60000 * — Значэнне параметру для камплектацыі аўтамабіля ў варыянце з задняй рысорна-балансірнай падвескай

Спасылкі

http://maz.by/news/d0552cb89486950e.html

6440 Катэгорыя:Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Транспартныя сродкі, прадстаўленыя ў 2011 годзе