Галіна Аляксандраўна Бяганская (, ) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1976).

Біяграфія Скончыла БПІ ў 1958 годзе. З 1958 года — архітэктар, з 1970 года — кіраўнік майстэрні тыпавога і эксперыментальнага праектавання БелНДІдзіпрасельбуда .

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Член КПСС з 1974 года. Пражывае ў г. Мінску.

Працы Асноўныя работы: праект планіроўкі і забудовы цэнтра (1967—1973, у сааўтарстве А. П. Калніньшам; залаты медаль ВДНГ СССР), Дом культуры з сельсаветам і поштай (1967), гасцініца з камбінатам бытавога абслугоўвання (1970, з П. Р. Бяляевай), жылыя дамы (1973), педвучылішча (1980) у в. Леніна (Горацкі раён); эксперыментальныя дзіцячыя яслі-сад на 50—140 месцаў (1970, у сааўтарстве) у пасёлку Малеч (Бярозаўскі раён) і Замасточча (Мінскі раён); гандлёвыя цэнтры ў вёсках Расна (Камянецкі раён, 1971) і Верцялішкі (Гродзенскі раён, 1969—1971), клуб у в. Баяры (Мядзельскі раён, 1970—1974), конна-спартыўная школа ў в. Ратамка (Мінскі раён, 1979—1980, у сааўтарстве з В. Г. Котавым).

Вызначала тактыку эксперыментальнага і тыпавога праектавання аб’ектаў сельскай архітэктуры.

Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1973), залатым (1970), сярэбраным (1976), бронзавым (1969) медалямі ВДНГ СССР, ганаровым дыпломам Саюза архітэктараў СССР (1972) за праект планіроўкі і забудовы цэнтральнай сядзібы саўгаса «Леніна» Горацкага раёна.

Літаратура

Спасылкі Беганская Галина Александровна

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары СССР