Аляксандр Шагойка (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Энергетык-БДУ».
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў Мінску, потым гуляў у Бабруйску і Гомелі, правёў два сезона на Украіне.
З 2010 года выступаў за бабруйскую «Белшыну», з 2011 года з’яўляўся яе капітанам. У камандзе звычайна выступаў на пазіцыі правага абаронцы. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Белшынай» на два гады. Выдатна правёў сезон 2015, у якім адгуляў ад пачатку да канца ўсе матчы чэмпіянату, дапамог «Белшыне» заняць высокае чацвёртае месца, а сам з 8 галявымі перадачамі стаў адным з найлепшых асістэнтаў чэмпіянату.
У студзені 2016 года стала вядома, што новае кіраўніцтва «Белшыны» плануе развітацца з большай часткай ігракоў, у тым ліку і Шагойкам. 4 лютага было абвешчана аб пераходзе абаронцы ў «Іслач». У складзе «Іслачы» стаў асноўным апорным паўабаронцам, па выніках сезона быў прызнаны найлепшым іграком каманды.
У студзені 2017 года цікавасць да Шагойкі праяўляў «Слуцк», аднак абаронца падоўжыў кантракт з «Іслаччу». У сезоне 2017 заставаўся іграком асновы, спачатку ў якасці апорнага паўабаронцы, пазней стаў гуляць у абароне. У студзені 2018 года падоўжыў пагадненне з клубам яшчэ на год. Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, а са жніўня часцей стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач».
Міжнародная кар’ера Правёў чатыры гульні ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.
Трэнерская кар’ера У лютым 2020 года завяршыў кар’еру і стаў трэнерам у юнацкай (U-14) зборнай Беларусі. Пазней узначальваў таксама каманду 2005 года нарадэжння ў Акадэміі АБФФ.
У ліпені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды «Іслачы», дзе працаваў да снежня 2022 года.
У студзені 2023 года стаў трэнерам у дзяржынскім «Арсенале». У ліпені 2023 года разам з усім трэнерскім штабам пакінуў клуб. У кастрычніку 2023 года пачаў працаваць у «Энергетыку-БДУ». У студзені 2024 года разглядаўся як кандыдат на пасаду галоўнага трэнера «Смаргоні», аднак не дамовіўся з клубам і вярнуўся ў «Энергетык-БДУ».
У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2001, 2003 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2007 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1999, 2001 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (5): 2003, 2006, 2007, 2013, 2015
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 1998 Д3 Рэал 1 0 1999 Д1 Белшына 18 1 2000 Д1 Белшына 25 0 2001 Д1 Белшына 20 3 2002 Д1 Белшына 23 0 2003 Д1 Гомель 29 0 2004 Д1 Гомель 27 0 2005 Д1 Гомель 25 2 2006 Д1 Гомель 24 0 2007 Д1 Гомель 25 0 2007/2008 (2) Д1 Крыўбас 11 0 2008/2009 Д1 Крыўбас 18 0 2009 (2) Д1 Гомель 11 0 2010 Д1 Белшына 6 0 2011 Д1 Белшына 32 0 2012 Д1 Белшына 27 0 2013 Д1 Белшына 29 0 2014 Д1 Белшына 29 1 2015 Д1 Белшына 26 1 2016 Д1 Іслач 25 6 2017 Д1 Іслач 27 0 2018 Д1 Іслач 27 0 2019 Д1 Іслач 19 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі