Мікалай Бранфілаў (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе клуба «Энергетык-БДУ».
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў мінскай школе «Змена», пасля гуляў у розных клубах, у тым ліку ў Польшчы на працягу 2003—2006 гадоў. У снежні 2009 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай», якая вярнулася ў Вышэйшую лігу. У студзені 2013 года перайшоў у «Нафтан»Николай Бранфилов перешел в "Нафтан", аднак у верасні разарваў кантракт з «Нафтанам» і завяршыў кар’еру ігракаНиколай Бранфилов завершил карьеру.
Міжнародная кар’ера Згуляў два матчы за нацыянальную зборную.
Трэнерская кар’ера Пасля заканчэння прафесійнай кар’еры некаторы час выступаў на аматарскім узроўні, а ў пачатку 2014 года прыняў прапанову ўзначаліць мінскае «Тарпеда»Председатель совета минского «Торпедо»: «Бранфилов и Рубненко играют у нас за идею, бесплатно». Вывеў сталічны клуб у Першую лігу па выніках сезона 2015. У пачатку 2016 года стала вядома, што Бранфілаў пакінуў пасаду галоўнага трэнера аўтазаводцаўПавел Батюто возглавил минское "Торпедо". У красавіку 2016 года ўзначаліў «Клецк», які прывёў да трэцяга месца ў Другой лізе 2016, аднак каманда адмовілася пераходзіць у Першую лігу.
У сакавіку 2017 года стаў галоўным трэнерам «Асіповічаў»Николай Бранфилов возглавил "Осиповичи", але меней чым праз месяц пакінуў пасаду і далучыўся да трэнерскага штаба мінскага «Энергетыка-БДУ»Николай Бранфилов пополнил тренерский штаб "Энергетика-БГУ".
У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам мікашэвіцкага «Граніта»Николай Бранфилов возглавил "Гранит". У чэрвені таго ж года быў адпраўлены ў адстаўкуБранфилов покинул пост главного тренера "Гранита".
У кастрычніку 2020 года ўзначаліў «Оршу»Футбол. Николай Бранфилов сменил Александра Вопсева на посту главного тренера "Орши". Пакінуў пасаду галоўнага трэнера ў верасні 2021 годаКлуб покинул Николай Бранфилов. .
У лютым 2022 года зноў стаў трэнерам у «Энергетыку-БДУ»Николай Бранфилов вернулся в тренерский штаб "Энергетика-БГУ".
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2007 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 1996
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Падбяскідзе Бельска-Бяла Катэгорыя:Ігракі ФК Радамяк Радам Катэгорыя:Ігракі ФК Вісла Плоцк Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Орша Катэгорыя:Трэнеры ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Трэнеры ФК Асіповічы Катэгорыя:Трэнеры ФК Клецк Катэгорыя:Трэнеры ФК Тарпеда Мінск