Артур Іосіфавіч Бязлюдаў (, г. Барань, Аршанскі раён — ) — дзяржаўны дзеяч БССР. Кандыдат эканамічных навук (1970).
Біяграфія
Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС у 1963. З 1955 тэхнолаг, начальнік цэха, старшы інжынер-тэхнолаг завода «Чырвоны барацьбіт» у Оршы. З 1957 намеснік загадчыка аддзела Віцебскага абкама КПБ. З 1958 1-ы сакратар Віцебскага гаркама ЛКСМБ. З 1961 загадчык аддзела Віцебскага, 2-і сакратар Полацкага, 1-ы сакратар Наваполацкага гаркамаў КПБ. З 1973 міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. Член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1966-71, кандыдат у члены ЦК КПБ з 1981. 3 1994 г. рэктар Беларускага недзяржаўнага інстытута кіравання, фінансаў і эканомікі і недзяржаўнага інстытута дзелавога адміністраванняБЯЗЛЮДАЎ АРТУР ІОСІФАВІЧ.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1975.
Літаратура
Бязлюдаў Артур Іосіфавіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 419—420.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары Наваполацкага гаркама КПБ Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Наваполацка