«New Line Cinema» ( — «новая лінія кіно») — адна з найбуйнейшых амерыканскіх кінакампаній.
Гісторыя Утворана ў 1967 годзе, даччыная структура медыя-карпарацыі «Тайм Уорнэр». Уключае падраздзяленні па тэатральным пракаце, збыту, хатняму відэа і аддзяленне, якое спецыялізуецца на незалежным кіно і носіць назву «Picturehouse». Кампанія датычная да выпуску кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў», серыі фільмаў «Осцін Паўэрс», «Блэйд», «Пункт прызначэння», «Тупы і яшчэ тупей», «Кашмар на вуліцы Вязаў», «Круцельства», «Смяротная Бітва». Заснавальнікі — Роберт Шэй і Майкл Лін. Часам жартам «New Line Cinema» завуць «Домам, які пабудаваў Фрэдзі» з-за фільма, які зрабіў студыю знакамітай — «Кашмар на вуліцы Вязаў»Nightmare on Elm Street at DVD Revire .
У 2008 годзе кампанія была паглынута «Warner Brothers» з-за фінансавых праблем. «New Line Cinema» спецыялізавалася на фантастычным кіно і стужках з шырокамаштабнымі візуальнымі эфектамі.
Фільмы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Падраздзяленні Warner Bros.