Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт (, скар. TU Berlin; да 1946 года — Берлінская вышэйшая тэхнічная школа) — адзін з чатырох універсітэтаў германскай сталіцы. У Берлінскім тэхнічным універсітэце навучаецца амаль 28 000 студэнтаў, амаль 20 % з якіх — замежнікі. Універсітэт уваходзіць у аб’яднанне дзевяці найбуйнейшых тэхнічных вну Германіі «TU 9».

Факультэты У наш час навучанне ў Берлінскім тэхнічным універсітэце вядзецца на сямі факультэтах: гуманітарных навук; матэматыкі і прыродазнаўчых навук; вытворчым; электратэхнікі і інфарматыкі; транспарту і машынабудавання; будаўніцтва, геалогіі і архітэктуры; эканомікі і менеджменту.

Рэктары ўніверсітэта Фрыдрых Рударф (1832—1902) — нямецкі хімік

Вядомыя студэнты і выкладчыкі Альфрэд Клаар (1848—1927) — літаратуразнавец, крытык і драматург. Вернер фон Браўн — канструктар першай у свеце балістычнай ракеты «Фау-2». Гельмут Грэтруп — паплечнік Вернера фон Браўна, пазней у СССР супрацоўнік нямецкага ракетнага інстытута на востраве Гарадомля, яшчэ пазней — адзін з вынаходнікаў смарт-карт.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Берліна Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Германіі

Катэгорыя:1770 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Берліне