right|thumb|100px|Луксорскі абеліск на плошчы Канкорд у Парыжы Абелі́ск ( — obeliskos — «невялікі ражон») — манументальны гранёны каменны слуп, звычайна квадратны ў сячэнні, больш шырокі ўнізе і пірамідальна завостраны ўверсе. Пашыраны від помнікаў і манументаў.

Вядомы з часоў Старажытнага Егіпта як помнік каля храма ці палаца. Цяпер ужо немагчыма высветліць былі першыя абеліскі фалічным сімвалам урадлівасці або своеасаблівым каменным прамянём святла.

Прынамсі тузін абеліскаў быў перавезены рымскімі імператарамі ў Рым. Самы вялікі са старажытных абеліскаў — вагай у 230 тон і вышынёй 32 метра — паходзіць з Карнака і цяпер стаіць перад Латэранскай базілікай у Рыме.

У эпоху Рэнесансу абеліскі сталі выкарыстоўвацца італьянскімі архітэктарамі, у т.л. на п'яцца Сан-П'етра і п'яцца дэль Попала, з мэтай арганізацыі гарадской прасторы і выконваў ролю вертыкальнай дамінанты. У XIX стагоддзі былі вывезены з Егіпта тры «іголкі Клеапатры» (насамрэч — абеліскі часоў Рамзеса II), якія зараз стаяць на плошчы Згоды ў Парыжы, на набярэжнай Тэмзы ў Лондане і ў Цэнтральным парку Нью-Ёрка.

Форма абеліска выкарыстоўваецца ў мемарыялах (напрыклад, шчыткі-пілоны, уласна абліскі), у помніках на ушанаванне памяці і ўвекавечанне гераічных подзвігаў народа ў барацьбе супраць нямецкіх фашыстаў.

Беларусь У Беларусі вядомы з 18 ст. Нярэдка абеліскі ў выглядзе калон ставілі ў памяць аб значных грамадскіх падзеях. Найбольш цікавыя ў архітэктурна-мастацкіх адносінах абеліскі ўзведзены ў памяць аб падзеях вайны 1812 года ў Віцебску (архіт. І. Фамін), Верхнядзвінску і в. Вароны Віцебскага раёна; на магіле М. Свентаржэцкага ў в. Маліноўшчына Маладзечанскага раёна (усе 1912).

Асабліва пашырылася будаўніцтва абеліскаў пасля Вялікай Айчыннай вайны з мэтай ушанавання памяці і ўвекавечвання гераічнага подзвігу беларускага народа ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Класічная форма абеліска змянілася, набыла новыя контуры ў плане: квадрат, прамавугольнік, шматграннік, акружнасць. Да найбольш значных абеліскаў у Беларусі адносяцца Манумент Перамогі ў Мінску, абеліск у мемарыяльным ансамблі Брэсцкая крэпасць-герой (шпіль-абеліск), у архітэктурна-скульптурным комплексе «Мінск — горад-герой», на месцы лагера смерці каля в. Вялікі Трасцянец Мінскага раёна (1963, архіт. Л. Каджар) і інш. У выглядзе абеліска вырашаны штыкі-пілоны ў мемарыялах Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі, Помнік вызваліцелям у Віцебску.

У апошні час абеліск выкарыстоўваецца як дэкаратыўна-мастацкі элемент у архітэктуры.

Цікавыя факты Самы высокі існуючы абеліск — манумент Вашынгтона — быў адкрыты ў сталіцы ЗША ў 1884 годзе; яго вышыня перавышае 169 метраў.

Гл. таксама Чумны слуп

Літаратура

Тимофієнко В. І. Архітектура і монументальне мистецтво: Терміни та поняття / Академія мистецтв України; Інститут проблем сучасного мистецтва. — К.: Видавництво Інституту проблем сучасного мистецтва, 2002. — 472 с. ISBN 966-96284-0-7

Спасылкі

Катэгорыя:Помнікі Катэгорыя:Старажытны Егіпет