Уладзімір Весялінаў (; нар. , , Сербія) — сербскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Гуляў у Сербіі, у асноўным за клуб «Спартак» з роднага горада Субаціца.
У лютым 2012 года перайшоў у гродзенскі «Нёман», дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2013 заставаўся іграком асновы, выкарыстоўваўся як цэнтральны ці апорны паўабаронца. У маі 2013 года адсутнічаў з-за траўм, пасля вярнуў месца ў аснове. У лістападзе 2013 года зноў выбыў з-за траўмы.
Сезон 2014 пачынаў на лаўцы запасных, але пасля пераводу Андрэя Хачатурана з апорнай зоны на месца правага хаўбэка Весялінаў заняў сваю звыклую пазіцыі апорнага паўабаронцы. За сезон здолеў праявіць сябе як добры распасоўшчык, аддаўшы 5 галявых перадач. У кастрычніку 2014 года з-за фінансавых праблем гродзенскага клуба кантракт з легіянерам па ўзаемнай згодзе быў разарваныГродненский "Неман" расстался с четырьмя игроками.
У студзені 2015 года стаў іграком венгерскага клуба «Сегед 2011». Пакінуў яго ўлетку 2016 года і пазней далучыўся да «Будафока», якому дапамог атрымаць перамогу ў трэцім венгерскім дывізіёне. Завяршыў кар’еру ў 2020 годзе.
Дасягненні Пераможца Нацыянальнага чэмпіянату III: 2016/17 (зона Цэнтр)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Будафок Катэгорыя:Ігракі ФК Сегед 2011 Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Субаціца Катэгорыя:Ігракі ФК Банат Катэгорыя:Ігракі ФК Раднічкі Баймак