Павел Рыбак (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Пачаў займацца футболам у Гродна, але потым апынуўся ў Мінску. Гуляў за розныя клубы, а ў 2011 годзе вярнуўся ў гродзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам (зрэдку выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца). Улетку 2014 года, пасля зыходу з клуба Івана Дзенісевіча, стаў капітанам каманды.
У снежні 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У складзе «Шахцёра» трывала замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з салігорцамі. У сезоне 2016 дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі чэмпіянату, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам турніру. У снежні 2016 года яшчэ на адзін сезон падоўжыў пагадненне з «Шахцёрам». У сезоне 2017 стаў таксама капітанам «гарнякоў». У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Рыбак застанецца ў камандзе на наступны сезон.
У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя аб там, што абаронца можа пакінуць «Шахцёр», аднак у выніку Павел застаўся ў клубе, толькі перадаў капітанства Андрэю Клімовічу. У сезоне 2018 быў іграком стартавага складу і другі раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі. Сітуацыя паўтарылася ў 2019 годзе, калі абаронца толькі ў ліпені не гуляў з-за траўмы і трэці раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату.
У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр», а ў студзені 2020 года стаў іграком «Іслачы». Быў асноўным абаронцам каманды, з мая па верасень не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад.
У студзені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе каманды, з чэрвеня стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.
Трэнерская кар’ера Пасля завяршэння кар’еры стаў працаваць трэнерам у акадэміі мінскага «Дынама».
У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2007, 2016, 2018, 2021 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2010, 2015, 2017, 2019 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2019, 2021 Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі (3): 2016, 2018, 2019 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (5): 2013, 2015, 2016, 2018, 2019
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2001 Д1 Тарпеда-МАЗ 9 0 2002 Д2 Лакаматыў 9 0 2003 (1) Д1 Лакаматыў 4 0 2003 (2) Д2 Ліда 7 0 2004 Д2 Смаргонь 14 2 2005 Д1 Лакаматыў 20 1 2006 Д1 Лакаматыў 24 2 2007 Д1 Гомель 21 1 2008 Д1 Гомель 19 1 2009 Д1 Мінск 23 0 2010 Д1 Мінск 28 1 2011 Д1 Нёман 23 2 2012 Д1 Нёман 28 0 2013 Д1 Нёман 29 1 2014 Д1 Нёман 31 0 2015 Д1 Шахцёр 25 2 2016 Д1 Шахцёр 24 2 2017 Д1 Шахцёр 28 2 2018 Д1 Шахцёр 27 4 2019 Д1 Шахцёр 23 2 2020 Д1 Іслач 14 1 2021 Д1 БАТЭ 20 1
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ