Аляксандр Iванавiч Якшэвіч (, ) — беларускі і літоўскі дзеяч камуністычнай партыі, рэвалюцыянер, беларускі літаратар, перакладчык, адзін са стваральнікаў Камуністычнай партыі Літвы.
Біяграфія Нарадзіўся 2 студзеня 1886 года ў г. Шаўлі Ковенскай губерні. Вучыўся ў чыгуначнай школе ў Кашадарах. У 1900—1906 гадах працаваў слесарам у чыгуначных майстэрнях Гомеля. Пасля заканчэння настаўніцкіх курсаў з 1907 года настаўнічаў у пачатковых школах Празарышках (Кашадарскі павет) і Баршчаў (Езяроскі павет), а ў 1915 годзе — у школе ў Мінску.
У 1919 годзе — Народны камісар камунікацыі ў Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. У 1920 годзе выехаў у Маскву, у 1922 годзе пераехаў у Менск. У 1922—1923 гадах — настаўнік у працоўнай школе ў в. Сафійск (Магілёўская губерня). У 1923—1924 гадах — намеснік загадчыка Менскага гарадскога аддзела асветы, загадчык партыйнай школы пры ЦК КП(б)Б. У 1931—1932 гадах — рэдактар літоўскамоўнай камуністычнай газеты «Raudonasis artojas» () у Менску. Пераклаў на літоўскую мову аповесць «ТВТ» Янкі Маўра (выдадзена ў 1935 годзе)Сводный электронный каталог библиотек Беларуси.
Трапіў пад палітычныя рэпрэсіі. На момант арышту (26 лістапада 1936 года) працаваў загадчыкам вучэбнай часткі ў сярэдняй школы № 1 г. Менска. Асуджаны 5 кастрычніка 1937 года пазасудовым органам НКУС БССР па справе беларускіх літаратараў як «член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» па артыкулах 72, 76, 145 Крымінальнага кодэкса БССР да 10 гадоў ППК. Пакаранне адбываў у лагеры і ссылцы ў Кемераўскай вобласці РСФСР разам з беларускім паэтам Станіславам ШушкевічамМаракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. У 3 т. — Том 3. Кн. 2. Лабадаеў-Яцына. Мн., 2005..
Пасля вайны жыў у Вільні. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29 снежня 1954 года.
Быў жанаты, меў дзіця.
Памёр 16 красавіка 1971 года ў Вільні. Пахаваны ў Вільні на Антокальскіх могілках.
Крыніцы
Літаратура Шармайтис Л. Ветеран революционного движения в Литве // Советская Литва. 1966, 14 января; Маракоў Л. Вынiшчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускiх лiтаратараў // ЛiМ. 1999, 10 снежня.
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Літвы Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Літвы Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Літвы Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на літоўскую мову Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Чыгуначнікі Беларусі